Рубель сёння знізіўся да чатырох асноўных валют

Прычым даляр падаражэў больш чым на капейку, а еўра — на дзве.

23.08.2023 / 13:03

Фота: Кін Чэнг / AP

На таргах у Мінску 23 жніўня даляр вырас на 1,27 капейкі да 3,1625 беларускага рубля.

Еўра вырас на 2 капейкі да 3,47. Учора еўра знізіўся на тры капейкі.

Расійскі рубель павялічыўся на 0,06 капейкі да 3,3486 за 100 адзінак.

Кітайскі юань дадаў 1,23 капейкі да 4,3262 за 10 адзінак.

На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

А найдаражэй даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.

Nashaniva.com