Расіянам не дазволяць захоўваць тэлефонны нумар пры змене аператара
А вось у Беларусі паслуга павінна запрацаваць у 2012 годзе
04.12.2009 / 16:09
Інфакамунікацыйны саюз Расіі, у які ўваходзяць найбуйнейшыя аператары мабільнай сувязі «Білайн», МТС і «Мегафон», не дазволіць абанентам пакідаць стары нумар пры змене аператара. Паслуга MNP (Mobile Number Portability) у Расіі так і не запрацуе. У яе рамках любы абанент мабільнай сувязі можа пакінуць стары нумар тэлефона, нават калі пачне карыстацца паслугамі іншага аператара.
Даследаванні па тэме былі спыненыя праз «шэраг тэхнічных і арганізацыйных праблем», якія замінаюць праекту.
Галоўная нязручнасць — вызначыць, да якой сеткі цяпер належыць абанент, якому тэлефануе іншы чалавек.Ад гэтага кошт хвіліны размовы можа адрознівацца ў некалькі разоў.
У Беларусі ад распрацоўкі паслугі адмаўляцца не збіраюцца. Яе ўвядзенне запланавае на 2012 год.
Упершыню паслуга была запушчана ў 1997 годзе ў Сінгапуры. Цяпер яна ўведзена амаль у пяцідзесяці краінах свету. Колькасць чалавек, якія скарысталіся, большая за 150 мільёнаў.