БЕЛ Ł РУС

Здарэнні

У Германіі ў беларуса выманілі праз інтэрнэт 51 тысячу еўра

23.08.2023 / 15:43

Nashaniva.com

Ураджэнец Беларусі, які жыве ў нямецкім горадзе Гюстраў, зямля Мекленбург — Пярэдняя Памеранія, страціў 51 тысячу еўра, стаўшы ахвярай «любоўнага махлярства» ў інтэрнэце, піша сайт «Беларусь і свет».

Як патлумачыў паліцыі 28-гадовы беларус, усё ў яго пачалося з камунікацыі на сайце знаёмстваў. На працягу двух месяцаў мужчына інтэнсіўна перагаворваўся праз WhatsApp з жанчынай нібыта расійскага паходжання, якая жыве, па яе словах, у Празе.

У працэсе зносін дама ўсё часцей расказвала беларусу пра тое, што паспяхова займаецца грашовымі аперацыямі на анлайн-біржы. Паступова яна зацікавіла пацярпелага і ўвайшла да яго ў давер. Па яе намовах мужчына адкрыў рахунак на меркаванай платформе для інтэрнэт-трэйдзінгу і цягам шасці тыдняў зрабіў на яго некалькі грашовых пералічэнняў.

Калі з боку платформы беларусу, які ўжо не меў свабодных грошай, сталі прыходзіць дадатковыя патрабаванні аб аплаце, напрыклад, неабходных падатковых плацяжоў, кантакт быў раптам перапынены. І толькі тады пацярпелы ўсвядоміў, што, магчыма, стаў ахвярай махлярскіх дзеянняў.

Цяпер па гэтым факце вядзецца расследаванне.

Чытайце таксама:

Махляры выманьваюць грошы не толькі ў малаадукаваных людзей ці пенсіянераў. Вось яшчэ адна схема, на якую можа папасціся кожны

«У нас ёсць паўнамоцтвы, і мы за Расію». Як ашуканцы прымушаюць расійскіх пенсіянераў падпальваць ваенкаматы

Мінская фірма прапануе машыны з Еўропы на замову па нерэальна нізкіх цэнах. У чым падвох?

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула