У Мінску прадаюць памідоры ўсяго па 72 капейкі за кіло. Як яны могуць столькі каштаваць?
Паўгода таму простая гародніна для салаты каштавала як морапрадукты. Цяпер жа мы апынуліся на адваротным полюсе — на цэннікі трэба зноў глядзець двойчы, але ўжо з іншай прычыны, піша «Анлайнер».
23.08.2023 / 17:53
У «Гіпа» пабачылі памідоры, якія каштуюць усяго 72 капейкі за кілаграм. «І ўсе добрай якасці», — падзяліўся фота на форуме «Анлайнера» чытач пад нікам ionboy.
У «Гіпа» выданню пацвердзілі: сапраўды, была пастаўка таматаў у сетку «па вельмі добрай цане» ад вытворцы. Таму і цана ўраздроб для пакупніка атрымалася вельмі даступнай.
У іншых сетках таксама бачылі вельмі танныя памідоры. Праўда, гэтым на фота трэба яшчэ даспець.
Калі ж спажыўца цікавяць не такія простыя памідоры, то ўсё яшчэ ёсць сэнс прыглядацца да цэннікаў. Ёсць, напрыклад, па 25 рублёў за кілаграм.
На Камароўцы сёння гародніны за капейкі пабачыць не ўдалося, але, мяркуючы па Instagram-акаўнце рынку, пару дзён таму там прадавалі памідоры па адным рублі.
Чытайце таксама:
Ягады падаражэлі, а вось цэны на гародніну радуюць. Што пачым на Камароўцы на выхадных
У Гомелі сталі штрафаваць за вераб’ёў, якіх «утрымліваюць» у крамах
«У маёй калекцыі ўжо 110 відаў». Жанчына са Шклова робіць пасцілу нават з агуркоў, дыні ды кавы