«Уся гэта вайна нам нах** не патрэбна». Cмерць Прыгожына адбілася на настроях беларускіх і расійскіх прапагандыстаў

Прапагадысты з дзвюх краін былі шакаваны навіной аб смерці Яўгена Прыгожына. Адны прыняліся яго ўсхваляць, другія баязліва прамаўчалі, а трэція люта накінуліся на Лукашэнку і Пуціна за задушэнне мяцяжу «Вагнера» і паразы ў вайне ва Украіне.

24.08.2023 / 14:11

Беларускія прапагандысты Андрэй Мукавозчык і Марыя Пятрашка. Архіўны скрыншот з відэа

Учорашняя навіна аб смерці кіраўніка ПВК «Вагнер» Яўгена Прыгожына ад збіцця яго самалёта ў небе над Расіяй выклікала бурную рэакцыю расійскіх Z-каналаў і лукашэнкаўскіх прапагандыстаў. 

Многія, нягледзячы на ​​нядаўні мяцеж вагнераўцаў, прыняліся аплакваць і апяваць Прыгожына, а таксама актыўна шукаць вінаватых у яго смерці ў шэрагах «чужых» і нават «сваіх». Знайшліся і тыя, хто адкрыта заклікаў маўчаць і ніяк не каментаваць тое, што адбылося.

Расійская прапаганда

Смерць Прыгожына ўнесла сапраўдны раскол сярод расійскіх Z-каналаў і пасеяла злосць на Пуціна за яго магчымы ўдзел у забойстве кіраўніка наймітаў.

Акрамя таго, за выключэннем самых лаяльных да Пуціна прапагандыстаў, якія вырашылі згладзіць інцыдэнт, знайшліся і тыя, хто пачаў люта нападаць і на Лукашэнку, успамінаючы тое, як ён уласна даваў «гарантыі бяспекі» Прыгожыну.

Лукашэнкаўскія прапаганда

У той жа час прапагадысты Лукашэнкі таксама не хавалі сваёй сімпатыі і павагі да Прыгожына, хоць той забіваў расійскіх салдат і адкрыта выступаў супраць галоўнага саюзніка рэжыму — Уладзіміра Пуціна. 

Частка з лукашэнкаўцаў пры гэтым не паверыла, што кіраўнік наймітаў мог загінуць насамрэч.

Крыху пазней адыёзны прапагандыст Шпакоўскі асобна пачаў апраўдваць Лукашэнку і прадастаўленыя ім «гарантыі бяспекі» Прыгожыну, бо гэтыя гарантыі не распаўсюджваліся на тэрыторыю па-за Беларуссю, а сам рэжым не адсочвае і не адказвае за перамяшчэнне і дзеянні кіраўніка «Вагнера», калі ён не знаходзіцца ў Беларусі.

Нагадаем, што раней мы пісалі, як лукашэнкаўскія прапагандысцкія каналы рэагавалі на сам бунт Яўгена Прыгожына, які адбываўся яшчэ ў чэрвені.

Чытайце таксама:

Раней Прыгожын ужо «паміраў» у авіякатастрофе. Тлумачым

«Смерць Прыгожына робіць самога Лукашэнку ў нейкай ступені «новым Прыгожыным»

«Пуцін не даруе». Аналітыкі пра інцыдэнт з Прыгожыным і будучыню вагнераўцаў у Беларусі

Лагер вагнераўцаў пад Асіповічамі дэмантуюць

Марк Рыхтэр