80-гадовага дзядулю, які пайшоў у лес у параднай форме, знайшлі

Стан спадара Талаша абсалютна нармальны.

24.08.2023 / 07:10

Фота: Віртуальны Брэст

Вечарам у сераду дзякуючы зладжанай рабоце супрацоўнікаў міліцыі, МНС, а таксама самаадданых валанцёраў, знайшлі 80-гадовага жыхара Лунінца Міхаіла Талаша, піша «Віртуальны Брэст».

Стан спадара Талаша абсалютна нармальны. Ён быў перададзены медыцынскім спецыялістам для праверкі яго здароўя і прафілактычных мер.

Пенсіянер пайшоў у лес вечарам 21 жніўня ў параднай форме каля в. Відзібор Столінскага раёна.

Яго шукалі два дні. Паведамлялася, што яму патрабуецца медыцынская дапамога, а сам ён мае дэменцыю.

Nashaniva.com