Арцёму Лябедзьку далі тры з паловай гады калоніі

Сына палітыка Анатоля Лябедзькі судзілі за «фінансаванне экстрэмісцкай дзейнасці».

24.08.2023 / 15:06

Арцём Лябедзька

Згодна з матэрыяламі справы, як піша БелТА, абвінавачаны «зрабіў некалькі грашовых пераводаў тром арганізацыям, прызнаным экстрэмісцкімі». 

Падчас працэсу мужчына не прызнаў віны і заявіў, што яму абсалютна незразумела сутнасць выстаўленых абвінавачанняў і ён не разумее, за што ён знаходзіцца на лаве падсудных. Арцём даваў паказанні ў форме адказаў на пытанні дзяржаўнага абвінаваўцы, піша «Вясна».

Арцёма, сына палітыка Анатоля Лябедзькі, затрымалі 28 сакавіка і потым двойчы асудзілі на 15 сутак арышту. Пасля супраць яго завялі крымінальную справу і змясцілі пад варту.

Суд над ім пачаўся ў панядзелак.

Чытайце таксама:

Палітзняволены Арцём Лябедзька не прызнаў віны

«Хацеў жыць на роднай зямлі». Сына Анатоля Лябедзькі ўжо больш за два месяцы ўтрымліваюць у турме

«Прапаноў адкупіцца не было». Справу сына Лябедзькі хутка перададуць у суд

Nashaniva.com