Даляр сёння крыху патаннеў

Расійскі рубель непрыкметна даражэе.

24.08.2023 / 10:32

Фота: «Наша Ніва»

На пачатку таргоў у Мінску 24 жніўня даляр таннее на 0,21 капейкі да 3,1604 беларускага рубля.

Расійскі рубель расце на 0,05 капейкі да 3,3492 за 100 адзінак.

Таргі працягваюцца. На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

А найдаражэй даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.

Nashaniva.com