Жанчына спрабавала вывезці з Беларусі ў Польшчу 60 тысяч даляраў, не дэкларуючы іх. Грошы канфіскавалі і выпісалі ёй штраф

Жанчыну абвінавацілі ў замаху на незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) наяўных грашовых сродкаў у буйным памеры.

24.08.2023 / 13:45

Фота: «Наша Ніва»

Жыхарка Брэста спрабавала вывезці ў Польшчу без дэкларацыі 60 тысяч даляраў. Іх канфіскавалі ў даход дзяржавы, а вінаватай прызначылі штраф 12 950 рублёў (350 базавых велічынь), піша Most.

Жанчына ехала ў Польшчу на сваім аўто. Яна расказала, што на пункце мытнага афармлення «Варшаўскі мост» да яе звярнуўся знаёмы мужчына і папрасіў дапамагчы перавезці праз мяжу грошы. Яна пагадзілася ўзяць суму, эквівалентную 60 тыс. даляраў, і размеркавала яе пароўну паміж пасажырамі аўтамабіля.

Жанчыну абвінавацілі ў замаху на незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза (ЕАЭС) наяўных грашовых сродкаў у буйным памеры.

Згодна з Мытным кодэксам ЕАЭС, пры адначасовым перамяшчэнні праз мытную мяжу ЕАЭС сумы, якая перавышае 10 тыс. даляраў у эквіваленце, грошы і дарожныя чэкі падлягаюць абавязковаму пісьмоваму дэклараванню.

А калі фізасоба адначасова вывозіць або ўвозіць суму, якая перавышае ў эквіваленце 100 тыс. даляраў, да пасажырскай мытнай дэкларацыі трэба прыкласці дакументы, якія пацвярджаюць легальнае паходжанне грошай.

Чытайце таксама:

Як перавозіць грошы праз мяжу?

Nashaniva.com