Жыхарка Чавусаў вырасціла памідор вагой кіло шэсцьсот

Рэкордны для Беларусі памідор вырасціла пенсіянерка з Чавусаў Вольга Хічэўская. Рэдакцыя раённай газеты «Іскра» ўзважыла тамат і паведаміла, што ён важыць амаль 1 кілаграм 600 грамаў, піша «Магілёў. Media».

24.08.2023 / 17:06

Фота: chausynews.by

Папярэдні рэкордны памідор у Беларусі ў сёлетнім сезоне важыў 1 кілаграм 334 грамы. Яго прэзентавалі на Іўеўскім фестывалі таматаў, як пісала БелТА. Яшчэ большы тамат у 2021 годзе знаходзілі ў Салігорскім раёне — амаль 1,5 кілаграма. А летась паведамлялі пра памідор вагой 1 кілаграм 318 грамаў, што вырас пад Маладзечнам.

Увогуле ж самы вялікі памідор у свеце быў вырашчаны Дэнам Сазэрлэндам у ЗША ў паселішчы Уола-Уола каля Вашынгтона ў 2020 годзе. Ён важыў 4 кілаграмы 896 грамаў.

Чытайце таксама:

У Мінску прадаюць памідоры ўсяго па 72 капейкі за кіло. Як яны могуць столькі каштаваць?

Перажыла 2022-гі дзякуючы памідорам. Нестандартнае хобі маладой актывісткі — саджанцы назвала Кандрат і Крапіва

Паспрабуйце так ужываць памідор — і вам спадабаецца

Nashaniva.com