У Расіі заявілі пра атаку 42 беспілотнікаў на Крым

Над тэрыторыяй Крыма нібыта знішчылі 9 БПЛА, а яшчэ 33 — нібыта падаўлена сродкамі РЭБ, пасля чаго яны пацярпелі крушэнне, не дасягнуўшы мэты.

25.08.2023 / 07:07

Украінскі дрон-камікадзэ «Гром». Фота: АрміяІнфарм

Міністэрства абароны Расіі заявіла, што ўначы 25 жніўня 42 беспілотнікі спрабавалі атакаваць анексаваны Крым.

Паведамляецца, што над тэрыторыяй Крыма нібыта знішчылі 9 БПЛА, а яшчэ 33 — нібыта падаўлена сродкамі РЭБ, пасля чаго яны пацярпелі крушэнне, не дасягнуўшы мэты.

Расійскі тэлеграм-канал «Shot» апублікаваў відэа пралёта аднаго з дронаў над Сімферопалем.

Губернатар акупаванага Севастопаля Міхаіл Разважаеў заявіў, што ўначы 25 жніўня некалькі ўкраінскіх беспілотнікаў паспрабавалі атакаваць горад, аднак нібыта былі збітыя над Чорным морам.

Чытайце таксама:

Над Калужскай і Бранскай абласцямі збілі тры беспілотнікі

У падмаскоўных Хімках абломкі беспілотніка пашкодзілі жылы дом

Украінскім дронам пашкоджаны расійскі самалёт на аэрадроме ў Калужскай вобласці — ГУР

Nashaniva.com