Зяленскі пра рэшту вагнераўцаў: Ніхто не ведае, для каго гэта страшней

Прэзідэнт Украіны лічыць, што найміты групы «Вагнер» без свайго верхавода могуць прадстаўляць пагрозу і для Расіі з Беларуссю.

25.08.2023 / 12:15

Уладзімір Зяленскі. Фота: Офіс прэзідэнта Украіны

«Я лічу, што нам нашы воіны паказалі, што гэта [ПВК «Вагнер»] такі ж вораг. Напэўна, 20 тысяч, — па-мойму, гэта тое, што засталося ад вагнераўцаў, — 20 тысяч некантраляваных людзей. Тут трэба падумаць, для каго гэта страшней: для Украіны, для Беларусі, для Польшчы, а можа, для Расіі. Ніхто не ведае», — сказаў прэзідэнт Украіны падчас сустрэчы з прэм'ерам Нарвегіі Ёнас Гарэ Сторэ ў Кіеве.

Каментуючы імаверную гібель Яўгена Прыгожына, прэзідэнт Украіны адзначыў, што ёсць «суд у Гаазе або Божы суд, а ў Расіі ёсць альтэрнатыва — прэзідэнт Пуцін».

Такім чынам Зяленскі намякнуў, што Пуцін «пакараў» Прыгожына за няўдалую спробу бунту, учыненую ў чэрвені.

Чытайце таксама:

Заходнія разведкі мяркуюць, што самалёт Прыгожына ўпаў пасля выбуху на борце — медыя

«Чалавек складанага лёсу, і памылкі ў яго былі сур'ёзныя ў жыцці». Пуцін выказаў шматслоўныя спачуванні сям'і Прыгожына

З'явілася яшчэ адна версія выбуху ў самалёце Прыгожына 

Целы загінулых у авіякатастрофе бізнэс-джэта Прыгожына нельга апазнаць

Хто тыя людзі, што загінулі ў авіякатастрофе разам з Прыгожыным

Nashaniva.com