У Крамлі адказалі, ці пойдзе Пуцін на пахаванне Прыгожына
Прэс-сакратар прэзідэнта РФ Дзмітрый Пяскоў, адказваючы на пытанне, ці будзе Уладзімір Пуцін на пахаванні Яўгена Прыгожына, спаслаўся на «насычаны працоўны графік» расійскага кіраўніка.
25.08.2023 / 13:52
Прыгожын абслугоўвае за сталом прэзідэнта Расіі — за гэта ён атрымае мянушку «Кухара Пуціна», 2011 год. Фота: AP Photo
На пытанне, ці можа Пуцін наведаць пахаванне Прыгожына, у Крамлі адказалі, што не ведаюць, колькі часу спатрэбіцца на неабходныя працэдуры апазнання. Аднак дадалі, што ў прэзідэнта РФ цяпер «насычаны працоўны графік».
Акрамя таго, Пяскоў адмаўляе дачыненне Пуціна да інцыдэнту з самалётам Прыгожына. Ён заявіў, што «ўсё гэта (інфармацыя заходніх СМІ пра аперацыю ліквідацыі верхавода ПВК «Вагнер») хлусня абсалютная».
Чытайце таксама:
Заходнія разведкі мяркуюць, што самалёт Прыгожына ўпаў пасля выбуху на борце — медыя
З'явілася яшчэ адна версія выбуху ў самалёце Прыгожына
Зяленскі з гумарам адрэагаваў на пытанне пра авіякатастрофу з Прыгожыным
Целы загінулых у авіякатастрофе бізнэс-джэта Прыгожына нельга апазнаць