Беларусь правядзе комплексныя вайсковыя вучэнні ў канцы верасня

Беларусь правядзе комплексныя вучэнні Узброеных сіл у канцы верасня. Гэта вынікае з заявы начальніка Дэпартамента міжнароднага ваеннага супрацоўніцтва Міністэрства абароны Валерыя Равенкі.

25.08.2023 / 13:57

Фота: Мінабароны

У твітары ён напісаў пра тое, што наша краіна апавясціла АБСЕ аб будучай ваеннай актыўнасці, піша Reform.by.

У прыватнасці, Равенка згадвае вучэнні АДКБ «Баявое братэрства», якія пачнуцца 1 верасня, а таксама анансаваў яшчэ адны вучэнні ў канцы месяца.

«Верасень стане насычаным месяцам баявой падрыхтоўкі. У першых чыслах пройдуць сумесныя вучэнні АДКБ «Баявое братэрства», а завершыцца месяц комплекснымі вучэннямі Узброеных сіл РБ, пра якія раней былі апавешчаныя дзяржавы — удзельніцы АБСЕ ў рамках Венскага дакумента 2011 года», — напісаў Равенка.

Nashaniva.com