У Расіі зносяць магілы загінулых вагнераўцаў

У сацсетках з'явілася відэа, на якім відаць забетаваная тэрыторыя на месцы былых магілаў вагнераўцаў

25.08.2023 / 15:46

Могілкі вагнераўцаў у сяле Нікалаеўка пад Самарай. Фота: 63.ru

На відэа мужчына ў майцы з эмблемай ПВК «Вагнер» дэманструе, што ў сяле Нікалаеўка Волжскага раёна Самарскай вобласці на могілках прыватнай вайсковай кампаніі «Вагнер» замест былых магіл — забетаваны ўчастак. Крыжы і вянкі з магіл складзеныя за межамі могілак, працуе тэхніка.

Трывогу забілі і мясцовыя жыхары. Але, як пазней высветлалася, улады плануюць перарабіць могілкі, дзе былі пахаваныя «музыканты», у своеасаблівы мемарыял. Тэрыторыя стане роўнай, залітай у бетон. На месцы кожнай магілы павінна з'явіцца чорная піраміда.

Праект мемарыялу на месцы могілак вагнераўца. Фота: 63.ru

Могілкі з'явіліся некалькі месяцаў назад. У сакавіку 2023 года там налічвалася каля 20 радоў магіл. Пазней побач быў пастаўлены манумент, на адкрыццё якога прыязжаў сам заснавальнік ПВК «Вагнер» Яўген Прыгожын.

Манумент на могілках вагнераўцаў у сяле Нікалаеўка пад Самарай. Фота: 63.ru

Чытайце яшчэ:

Лагер вагнераўцаў пад Асіповічамі дэмантуюць

«У пекле ён будзе найлепшым». Біяграфія Прыгожына

Пад Луганскам выяўленыя новыя пахаванні: магчыма, гэта магілы байцоў групы «Вагнер». Ёсць адзін беларус

Nashaniva.com