Смятаннае жэле з персікамі: яго расхапаюць вашы сябры
Простыя інгрэдыенты, незабыўныя ўспаміны. Цяжка ўявіць сабе нешта лепшае для сустрэчы.
26.08.2023 / 12:58
Смятаннае жэле з персікамі. Фота: Bonapeti.com
Для смятаннага жэле з персікамі нам спатрэбяцца наступныя інгрэдыенты: парашковае персікавае жэле, смятана 20% тлустасці, свежыя або кансерваваныя персікі, вада.
У міску насыпаем парашок жэле са смакам персіка. Калі вы гатуеце жэле не з персікамі, а, скажам, з малінамі, то і жэле трэба браць з адпаведным смакам — малінавае.
Заліваем жэле кіпнем, паловай названай у інструкцыі да яго нормы. Такім чынам, калі ў інструкцыі кажуць, што трэба 400 мл вады, то мы бярэм 200. Змешваем жэле, каб не заставалася крупінак.
Пакідаем жэле астуджвацца, а персікі наразаем. На 3 порцыі жэле лепш браць 240 грамаў персікаў — гэта бляшанка на 420 грамаў, калі ў вас кансерваваныя. Але можна і менш, калі столькі няма.
Раскладваем персікі ў крэманкі або фужэры. Або можна астудзіць жэле ў адной вялікай пасудзіне і пасля парэзаць на кавалкі. Частку пакіньце на ўпрыгожванне.
200 грамаў смятаны перакладваем у міску і ўзбіваем міксерам каля хвіліны.
Уліваем у смятанную масу халоднае жэле і ўзбіваем, узбіваем, узбіваем сумесь яшчэ хвіліну.
Пераліваем жэле ў зручны посуд з носікам. Разліваем смятаннае жэле ў крэманкі з персікамі або выкладваем кавалкі на сподачкі і раскладваем рэшту персікаў на паверхні кожнай порцыі.
Акуратна ставім у халадзільнік і трымаем там, пакуль кансістэнцыя не стане жэлейнай.
Смачна есці! Добра сустрэцца!
Чытайце таксама:
Дэсерт з чарнасліву і грэцкіх арэхаў з вяршкамі: вытанчаны смак і суцэльная карысць
Рэцэпт на выхадныя. Яблычны пірог з крошкай — просты і смачны
Рэцэпт на выхадныя. Вішнёвы кляфуці — славуты дэсерт з Лімузіна