Прафесару Юрыю Бубнову пакінулі прысуд без зменаў

Магілёўскі абласны суд 24 жніўня разгледзеў апеляцыйную скаргу палітвязня Юрыя Бубнова. Прысуд, як гэта заўсёды ў такіх выпадках бывае, пакінулі без зменаў, а скаргу — без задавальнення, піша Mayday team. Хутка Бубнова этапуюць у калонію.

25.08.2023 / 18:09

Юрый Бубноў — магілёўскі загадчык кафедры гуманітарных дысцыплін, доктар сацыялагічных навук. Ягоны партрэт знаходзіцца на дошцы гонару ветэранаў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта харчовых і хімічных тэхналогій. У Магілёве Бубноў вядомы як эксперт-сацыёлаг, адзін са стваральнікаў Цэнтра гарадскіх ініцыятыў і фестывалю «Дранік-фэст». 

Яго затрымалі 12 студзеня гэтага года проста на кафедры ўніверсітэта.

26 траўня ў Магілёве суд прызначыў навукоўцу 2 гады калоніі. Яго абвінавачвалі паводле арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) і 368 (абраза Лукашэнкі) КК, але асудзілі толькі за абразу. Прафесар на судзе віну не прызнаў. 

Чытайце таксама:

Магілёўскаму сацыёлагу Бубнову далі два гады зняволення за навуковы артыкул

Прафесар Бубноў у магілёўскім СІЗА атрымаў траўму галавы

У Магілёве вучонай-эколагу далі два гады калоніі за «распальванне варожасці»

Nashaniva.com