Рэктар БДУ пакуль захавае сваю пасаду
Лукашэнка па выніках сённяшняга візіту ў БДУ не стаў прымаць радыкальных кадравых рашэнняў наконт гэтай установы, рэктар Андрэй Кароль пакуль захавае пасаду. Але кантроль над ім будзе сур'ёзны, паведамляе БелТА.
25.08.2023 / 18:42
Андрэй Кароль
Падводзячы вынікі нарады па адукацыі, якая сёння прайшла на базе Белдзяржуніверсітэта, Лукашэнка сказаў:
«Досвед мне дазваляе адчуваць, што няма такога настрою ў гэтай аўдыторыі, што нам трэба рабіць тут нейкія рэвалюцыйныя кадравыя пераўтварэнні. Так, ёсць недахопы. Яны ў асноўным аб'ектыўныя, прыўнесеныя ў наша грамадства, у тым ліку і ў БДУ».
А з усёй сітуацыі і па выніках абмеркавання, маўляў, «разумны чалавек зробіць з гэтага выснову».
Таму Андрэй Кароль на дадзены момант захоўвае сваю пасаду, але кантроль за ім будзе сур'ёзны, папярэдзіў Лукашэнка.
Чытайце таксама:
Лукашэнка сказаў, што сёлета трэба дашліфаваць сістэму адукацыі
Лукашэнка прызнаў, што ў яго няма прамой сувязі з Пуціным
Лукашэнка: Я і не павінен гарантаваць бяспеку Прыгожына. А вагнераўцы «нікуды не бягуць»