Кіраўнік МЗС Польшчы: Вывад вагнераўцаў з Беларусі не паўплывае на сітуацыю на мяжы

Збігнеў Рау лічыць важным наяўнасць ядзернай зброі.

26.08.2023 / 10:51

Збігнеў Рау. Фота: МЗС Польшчы

На думку міністра замежных спраў Польшчы Збігнева Рау, вывад наймітаў ПВК «Вагнер» з Беларусі не акажа істотнага ўплыву на бяспеку польскай мяжы, піша Reform.by.

«Праводзяцца беларуска-расійскія вайсковыя вучэнні. Акрамя таго, ёсць заява — наколькі яна рэалізаваная, сказаць цяжка — пра тое, што гэтая ядзерная зброя будзе размешчаная ў Беларусі, так што з гэтага пункту гледжання частковая прысутнасць групы Вагнера ў Беларусі тут мала што дала, і сапраўды гэтак жа факты яе вываду ў Расію мала што зменяць», — заявіў ён у эфіры Wnet.fm.

«Найбольш важным з'яўляецца пытанне, якое ўжо не выклікае сумненняў, што адкрыццё яшчэ аднаго міграцыйнага фронту на мяжы з Польшчай праз Беларусь было прэлюдыяй да планаванага ўварвання на Украіну ў 2022 годзе, таму ўжо не выклікае сумненняў, што мэтай была дэстабілізацыя Польшчы», — падкрэсліў кіраўнік польскай дыпламатыі», — дадаў ён.

Ён таксама пракаментаваў інфармацыю аб гібелі Яўгена Прыгожына.

«Безумоўна, гэта сігнал, вельмі ўважліва ўспрыняты расійскай палітычнай элітай, які сведчыць аб тым, што такая форма яго выбару вышэйшай расійскай уладай максімальна функцыянальная […] аднак, што тычыцца рэцэпцыі гэтай падзеі на міжнароднай арэне, я думаю, яна павінна стаць папярэджаннем для ўсіх удзельнікаў наладжвання. Дыялогу з сённяшняй Расеяй», — заявіў кіраўнік польскага МЗС.

Чытайце таксама:

Міністр абароны Літвы: На кожнага мёртвага Прыгожына з'явіцца новы Прыгожын

Міністр абароны Літвы: Мы не збіраемся дрыжэць перад вагнераўцамі ў Беларусі

Краіны Балтыі і Польшча абмяркуюць пытанне закрыцця мяжы з Беларуссю ўжо ў гэтым месяцы

Nashaniva.com