На Мінскі паўмарафон нельга зарэгістравацца па-беларуску
На Мінскі паўмарафон, які пройдзе 10 верасня, трэба рэгістравацца праз расійскую платформу, заўважыла «Трыбуна».
27.08.2023 / 18:09
Фота: Instagram / minskhalfmarathon.by
Рэгістравацца на паўмарафон Беларуская федэрацыя лёгкай атлетыкі патрабуе на асобным сайце, дзе ад пачатку даюць зразумець, што база даных тут расiйская.
Гэтая сiстэма, як высветлiлася, не прызнае беларускiх лiтар. Калi, напрыклад, iмя i прозвiшча ўтрымлiваюць беларускiя «i», то база выдасць вось такую памылку.
Канечне, iх можна замянiць на лацiнскiя «i». Але ж калi ёсць яшчэ i «ў», то зарэгiстравацца ўсё адно не атрымаецца.
Выйсцем можа быць напiсаць прозвiшча цалкам лацiнкай. Але ж, безумоўна, не беларускай — яе сiстэма таксама не ўспрымае.
Пасля зачыстак з 2020 года Мінскі паўмарафон стаў значна менш масавым. Калі ў 2019-м падзея сабрала 40 тысяч удзельнікаў, то ў 2022-м іх набралася толькі 10 тысяч.
Чытайце таксама:
Без Хіжынковай і Дзевятоўскага. Як змянілася каманда селебрыці Мінскага паўмарафона ФОТЫ
«Няўжо гэта магчыма — бегчы там, дзе цябе затрымлівалі?» Вольга Хіжынкова пра «Мінскі паўмарафон»