Машына ўляцела ў іншую на сустрэчцы — адна жанчына загінула, чацвёра людзей у бальніцы

Аварыя здарылася сёння каля 14:20 у Салігорскім раёне на аўтадарозе Р-23 Мінск — Мікашэвічы.

27.08.2023 / 20:38

Фота: УУС Мінаблвыканкама

Паводле папярэдняй інфармацыі, 38-гадовы кіроўца Volkswagen, які ехаў у бок Старобіна, выехаў на сустрэчную паласу і сутыкнуўся з Toyota. За стырном апошняй быў 43-гадовы салігорац.

Фота: УУС Мінаблвыканкама

У выніку ДТЗ загінула 45-гадовая пасажырка Volkswagen. Кіроўца і 4-гадовая дзяўчынка, што ехалі ў гэтай машыне, а таксама пасажыры Toyota, 41-гадовая жанчына і 8-гадовы хлопчык, дастаўленыя ў бальніцу. Дзеці перавозіліся ў аўтакрэслах, паведамляе УУС Мінаблвыканкама.

Фота: УУС Мінаблвыканкама

Мяркуецца, што прычынай ДТЗ стала тэхнічная няспраўнасць у Volkswagen.

Nashaniva.com