Беларусь закупіць за мяжой каля 1 мільёна тон збожжа. Сёлета ўраджай будзе горшы за папярэдні

Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Сяргей Барташ спрагназаваў у 2023 годзе ўраджай збожжавых горшы за леташні.

28.08.2023 / 07:05

Фота: «Наша Ніва»

Таму ў планах уладаў закупіць за мяжой каля 1 млн тон збожжа. Пра гэта паведаміў міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ.

«Каравай будзе сціплейшы больш чым на мільён тон, але стварыць падушку бяспекі ўсё ж такі неабходна, таму мы плануем каля мільёна тон, і Лукашэнка гэта даручыў, закупіць звонку», — сказаў міністр у эфіры тэлеканала АНТ, паведамляе ТАСС.

Паводле яго слоў, ёсць вобласці і раёны, якія атрымалі добры вынік, яны не толькі захавалі па ўраджаі ўзровень 2022 года, незалежна ад умоў надвор'я, але і змаглі прырасці. «Гэта сведчыць аб тым, што тэхналогіі трэба ўсё ж такі адпрацоўваць і ўдасканальваць, і тады мы не будзем залежаць ад умоў надвор'я. Зона рызыкоўнага земляробства паволі будзе сыходзіць», — сказаў Барташ.

Паводле звестак Белстата, у 2022 годзе ў гаспадарках усіх катэгорый было намалочана збожжа 8,7 млн тон пры сярэдняй ураджайнасці 34,5 цэнтнера з гектара.

Чытайце таксама:

Лукашэнка: Ніхто ў калгасе не можа звольніцца без рашэння кіраўніка

Вайскоўцаў кінулі на жніво

Гарачае жніво: машына раённага вертыкальшчыка згарэла проста ў полі

Nashaniva.com