БЕЛ Ł РУС

Усяго патроху

Па сённяшнім дні варажылі, якім будзе бабіна лета

28.08.2023 / 7:16

Nashaniva.com

Сёння праваслаўныя святкуюць Ушэсце (Унебаўзяцце) Божай Маці. У народзе — Прачыстая, або Спленне. А праваслаўныя, якія трымаюцца новаюліянскага календара, адзначалі гэта свята з Заходнім светам 15 жніўня.

Фота: «Наша Ніва»

Свята ўзнікла ў ІV ст. на ўшанаванне Маці Божай. Унебаўзяцце — адно з галоўных урачыстасцяў на працягу літургічнага года.

У Беларусі ў гэты дзень асвячаюць новы ўраджай (дажынкавыя снапы, садавіну, гародніну), а таксама зёлкі і кветкі. Букеты асвечаных раслін заносяць дамоў і высушваюць. Іх прызначэнне — ахоўваць ад хвароб.

29 жніўня ў праваслаўнай грамады — Арэхавы (Трэці) Спас. Лета завяршаецца.

Адна з народных прыкмет сённяшняга дня наступная: калі на Прачыстую добрае надвор'е, то бабіна лета будзе халаднаватым. 

Сёння ў многіх раёнах краіны чакаюцца кароткачасовыя дажджы, навальніцы, месцамі будуць залевы. Днём +25..+31°C, у паўднёвых раёнах + 32..+34°С, месцамі +35°С.

У Мінску кароткачасовы дождж, навальніца. Днём +29..+31°C.

Чытайце таксама:

Сёння — Прачыстая. У гэты дзень асвячаюць кветкі і зёлкі

Чытайце таксама:

Каментары да артыкула