Беларусь збіраецца вырошчваць грэцкія арэхі ў прамысловых маштабах
Частка пойдзе на экспарт, дзеліцца планамі міністр сельскай гаспадаркі Сяргей Барташ.
28.08.2023 / 07:22
Фота: «Наша Ніва»
Міністр сельскай гаспадаркі і харчавання Сяргей Барташ у эфіры тэлеканала АНТ распавёў аб прамысловым вырошчванні грэцкіх арэхаў у Беларусі, піша БелТА.
Паводле яго слоў, Беларусь гатовая да любых выклікаў прыроды і ў адпаведнасці са змяненнем клімату вырошчвае новыя культуры.
«Мы вырошчваем і бахчавыя [культуры] ўжо. Калі браць 20 гадоў таму, то ніхто, напэўна, не верыў, што мы можам вырошчваць грэцкія арэхі. У прынцыпе, мала хто вырошчваў грэцкія арэхі», — сказаў Сяргей Барташ.
Паводле яго слоў, сёння можна казаць, што гэтая культура можа апрацоўвацца на тэрыторыі краіны пад поўную патрэбу.
«А можа, яшчэ і пойдзе з часам на экспарт, гэта значыць у прамысловых маштабах, — дапоўніў міністр. — Сёння ў нас закладзены арэхавыя сады і ў Брэсцкай вобласці, і ў Мінскай, якія будуць працаваць у прамысловых маштабах».
Чытайце таксама:
Беларусь закупіць за мяжой каля 1 мільёна тон збожжа. Сёлета ўраджай будзе горшы за папярэдні