У Варшаве сёння абмяркуюць пытанне закрыцця мяжы з Беларуссю

«Літва гатовая да плана закрыцця мяжы, але цяпер няма пагрозаў», — заявіла міністр унутраных спраў Агне Білатайце.

28.08.2023 / 08:18

Агне Білатайце (другая справа) на Маршы жаночай салідарнасці з Беларуссю ў Вільні. 10 кастрычніка 2020 года. «10/10. Гэта дата, але можна прачытаць і як дзесяць балаў з дзесяці: ) я трапіла ў добрую кампанію», — падпісала міністар гэта фота ў сваім фэйсбуку. Злева ад яе з бел-чырвона-белымі кветкамі прэм'ер-міністр Інгрыда Шыманіце.

«Літва гатовая да плана закрыцця мяжы, ён знаходзіцца на розных узроўнях, і мы прадставім яго і абмяркуем з калегамі, каб пры адпаведных узроўнях пагрозы мы маглі адначасова выконваць адны і тыя ж дзеянні і пастановы», — сказала міністарка журналістам у пятніцу, паведамляе BNS.

Раней, калі Літва закрыла пункты Шумск і Цверач, міністр заявіла, што краіны Балтыі і Польшча вядуць перамовы аб «рэгіянальным рашэнні» цалкам закрыць мяжу з суседняй аўтарытарнай краінай.

У панядзелак павінны быць узгоднены заключныя моманты такога механізму.

«Ацэньваючы праблему кантрабанды, ацэньваючы той факт, што ў нас сапраўды ёсць патрэба ў службовых асобах на зялёнай мяжы з Беларуссю сёння, мы сапраўды ацэньваем гэта і сапраўды абдумваем пэўныя рашэнні і вырашаючы канкрэтна гэтыя праблемы», — сказала міністр.

Аднак яна сказала, што цяпер няма ніякіх пагрозаў, якія запатрабавалі б поўнага закрыцця мяжы.

Чытайце таксама:

Інцыдэнт на мяжы Літвы з Беларуссю: невядомыя асобы з беларускага боку зрэзалі два слупы з відэакамерамі

МУС Літвы ацэньвае магчымасці закрыцця новых памежных пераходаў на мяжы з Беларуссю

Кіраўнікі МУС Літвы і Польшчы абмеркавалі магчымую ізаляцыю Беларусі

Краіны Балтыі і Польшча абмяркуюць пытанне закрыцця мяжы з Беларуссю ўжо ў гэтым месяцы

Nashaniva.com