На волю выйшлі палітвязні Сяргей Міраеўскі і Аляксандр Касценка

Абодва адбылі свой тэрмін пакарання.

28.08.2023 / 13:22

Сяргей Міраеўскі. Фота: сацсеткі

Сяргей Міраеўскі— жыхар Светлагорска, якога абвінавацілі паводле ч. 1 арт. 342 КК (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). Міраеўскі быў затрыманы 11 жніўня і ўтрымліваўся пад вартай трое сутак, пасля чаго да суда быў на волі пад падпіскай аб нявыездзе.

21 снежня 2020 года суд Светлагорскага раёна прызнаў Сяргея вінаватым і пакараў яго 2,5 гадамі «хіміі». З сакавіка 2021 года палітвязень адбываў тэрмін у магілёўскай ПУАТ-43.

Аляксандра Касценку абвінавацілі таксама па ч. 1 арт. 342 КК. 13 мая 2022 года яму прызначылі 1 год і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Тэрмін ён адбываў у віцебскай калоніі № 3.

Палітвязні цалкам адбылі тэрміны і нядаўна выйшлі на волю, паведамляе «Гомельская вясна».

Чытайце таксама:

Выйшаў на волю палітвязень Аляксей Галоўкін

Выйшаў на волю палітвязень Максім Пыцель

На волю выйшаў палітвязень Валерый Панкратовіч

Nashaniva.com