Тэлеканал АНТ абвясціў аб закрыцці галоўнага тыднёвага праекта — праграмы «Контуры»

27 жніўня выйшла апошняя праграма праекта.

28.08.2023 / 13:31

Аляксандр Аверкаў — першы вядучы праграмы. Скрын відэа

Праграма «Контуры» была ў эфіры больш за 20 гадоў, яна выходзіла ў нядзелю.

Першым яе вядучым быў Аляксандр Аверкаў, які шмат для каго так і застаўся тварам праграмы. Яго знялі напрыканцы 2015 года, хаця на АНТ ён застаўся.

Апошнім часам праграму вёў Ігар Пазняк.

«Жанр, у якім працуюць «Контуры», — «інфармацыйны арт». Гэта самы прагрэсіўны стыль падачы інфармацыі, які прадугледжвае асаблівую аўтарскую пазіцыю рэпарцёра ў адносінах да падзеі і цікавае рэжысёрскае рашэнне», — так бачаць сваю праграму яе стваральнікі.

«Контуры» на АНТ — праграма-доўгажыхар са знакам якасці», — так напісала прэсавая служба канала ў развітальным пасце ў тэлеграм-канале.

Чым заменяць «Контуры», пакуль невядома.

Nashaniva.com