Элтана Джона шпіталізавалі ў Манака

Брытанскі музыкант атрымаў траўмы пасля падзення ў сваім доме ў Ніцы.

28.08.2023 / 15:05

Элтан Джон спявае перад шматтысячнай аўдыторыяй на О2-арэне ў Лондане. Фота з яго інстаграма

Брытанскі выканаўца трапіў у бальніцу ў Манака з лёгкімі траўмамі. Спявак атрымаў іх пасля падзення ў сваім доме на Французскай Рыўеры ў Ніцы, паведамляе газета Nice-Matin са спасылкай на крыніцы.

Элтан Джон трапіў у бальніцу сёння ноччу. Падрабязнасці стану 76-гадовага музыканта не прыводзяцца. Нагадаем, што некалькі тыдняў ён завяршыў развітальны тур, сабраўшы 1 мільярд даляраў.

Чытайце таксама:

Элтан Джон скончыў развітальны гастрольны тур — ён расцягнуўся на 5 гадоў

Бельгійскі ўніверсітэт запускае курс аналізу тэкстаў Тэйлар Свіфт

Лізо выключылі са спіса артыстаў-удзельнікаў Супербоўла. Днямі яе абвінавацілі ў сэксуальным гвалце

Nashaniva.com