Эстонія выслала беларускіх нелегалаў
07.12.2009 / 12:08
Са студзеня па лістапад Дэпартамент грамадзянства і міграцыі выслаў з Эстоніі 57 чалавек.
У лістападзе выслалі 12 чалавек. Сярод іх былі грамадзяне Расеі, Латвіі, Кітая, Палесціны, Балгарыі, Італіі і Беларусі.
Па выніках 11 месяцаў сярод высланых больш за ўсё было грамадзян Расіі — 13 чалавек.
Сярод высланых сёлета былі грамадзяне Арменіі, Азербайджана, Егіпта, Грузіі, Казахстана, Польшчы, Швецыі, Фінляндыі, Украіны, ЗША і Канады.