Справа аб пацалунку. ФІФА хоча адхіліць Рубіалеса ад футбола на 15 гадоў
Гэта максімальна магчымае пакаранне.
29.08.2023 / 08:38
Луіс Рубіалес. Фота: Photo by Oscar J. Barroso / AFP7 via Getty Images
Міжнародная федэрацыя футбола (ФІФА) збіраецца дамагацца таго, каб прэзідэнту Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі Луісу Рубіалесу не дазвалялі працаваць у гэтым відзе спорту 15 гадоў, піша Sports.ru cа спасылкай на Daily Mail.
Гэта максімальна дапушчальны тэрмін у сітуацыі з пацалункам футбалісткі зборнай Іспаніі Хеніфер Эрмоса.
26 жніўня ФІФА ўжо адхіліла Рубіалеса на 90 дзён, адкрыўшы дысцыплінарную справу паводле артыкула «абразлівыя паводзіны і парушэнне прынцыпаў сумленнай гульні».
Чытайце таксама:
53 футбалісткі адмовіліся выступаць за Іспанію з-за пацалунка кіраўніка Федэрацыі
Луіса Рубіалеса адхілілі ад футбола на час разгляду справы пра скандальны пацалунак