Заснавальніка Conflict Intelligence Team Руслана Левіева і журналіста Майкла Накі завочна прыгаварылі ў Расіі да 11 гадоў пазбаўлення волі

Басманны суд Масквы завочна прыгаварыў заснавальніка Conflict Intelligence Team Руслана Левіева і журналіста Майкла Накі да 11 гадоў пазбаўлення волі па справе аб «фейках» пра расійскую армію, паведамляюць «Осторожно, новости».

29.08.2023 / 09:42

Майкл Накі і Руслан Левіеў. Скрыны відэа

Абвінавачанне прасіла для фігурантаў справы пакаранне ў выглядзе 13 гадоў калоніі агульнага рэжыму кожнаму.

Справу ў дачыненні да Левіева і Накі завялі з-за відэа ў ютюбе, у якім яны падводзілі вынікі дзевятага дня поўнамаштабнага ўварвання войскаў РФ ва Украіну.

Іх абвінавачваюць у распаўсюджванні «фэйкаў» аб расійскім войску.

Майкл Накі з'ехаў з краіны летам 2021 года, а Руслан Левіеў — пасля пачатку вайны. Абодва абвешчаныя ў Расіі «замежнымі агентамі», а Conflict Intelligence Team — «непажаданай арганізацыяй», нагадвае «Медуза». 

Nashaniva.com