Ва Украіне, на мяжы з Беларуссю, здэтанавалі некалькі мін. Разбурана чыгуначнае палотно 

На прымежнай з Беларуссю тэрыторыі ва Украіне ўчора адбыўся выбух — здэтанавалі некалькі супрацьпяхотных мінаў ТМ-62М, піша праўладны тэлеграм-канал «Три сестры» са спасылкаю на свае крыніцы.

29.08.2023 / 11:11

Паводле інфармацыі ад падпісчыкаў, 28 жніўня каля 03:30 на чыгуначным мосце, размешчаным за 800 метраў ад беларускага пункта пропуску « Славечна «(Ельскі раён Гомельскай вобласці) на тэрыторыі Украіны здэтанавалі некалькі процітанкавых мін ТМ-62М.

Папярэдняй прычынай здарэння называецца ўдар маланкі ў адну з мін, паведамляе канал.

Выбухам пашкоджана апора моста і разбураны чыгуначныя палотны ў абодва бакі. Інфармацыі аб пацярпелых няма.

Афіцыйнай інфармацыі ад украінскага боку не было. 

Nashaniva.com