Пуцін не паедзе на пахаванне героя Расіі Яўгена Прыгожына
«Прысутнасць прэзідэнта не прадугледжваецца», — сказаў Дзмітрый Пяскоў.
29.08.2023 / 12:05
Фота: Sergei Zhukov, Sputnik, Kremlin Pool Photo via AP
Пуцін не паедзе на пахаванне героя Расіі Яўгена Прыгожына.Пра гэта заявіў ягоны прэс-сакратар Дзмітрый Пяскоў.
«Прысутнасць прэзідэнта не прадугледжваецца.Канкрэтна пра пахаванне мы інфармацыі не маем — усё ж рашэнне на гэты конт прымаецца роднымі, блізкімі, тут не можам чагосьці казаць без іх», — сказаў Пяскоў.
Чытайце таксама:
СК Расіі пацвердзіў гібель Яўгена Прыгожына
Пяскоў заявіў, што расійская дзяржава не фінансавала ПВК «Вагнер». Пуцін раней гаварыў зусім іншае
Лукашэнка: Я і не павінен гарантаваць бяспеку Прыгожына. А вагнераўцы «нікуды не бягуць»
Заходнія разведкі мяркуюць, што самалёт Прыгожына ўпаў пасля выбуху на борце — медыя