Дзяржаўны радыёканал «Культура» паказаў нейрасеткавыя партрэты «класікаў айчыннай літаратуры». Паспрабуйце адшукаць сярод іх беларусаў

Тэлеграм беларускамоўнага канала «Культура» Беларускага радыё падзяліўся падборкай партрэтаў «класікаў айчыннай літаратуры», згенераваных нейрасеткай. Але сярод іх спрэс рускія пісьменнікі, ніводнага айчыннага, беларускага. 

29.08.2023 / 13:22

Скрыншот публікацыі на тэлеграм-канале радыё «Культура». 

Сярод прадстаўленых — Аляксандр Пушкін, Леў Талстой, Сяргей Ясенін, Фёдар Дастаеўскі, Мікалай Гогаль, Уладзімір Маякоўскі, Іван Крылоў, Міхаіл Лермантаў, Антон Чэхаў, Афанасій Фет.

Аляксандр Пушкін і Леў Талстой.

Сяргей Ясенін і Фёдар Дастаеўскі. 

Уладзімір Маякоўскі і Іван Крылоў.

Міхаіл Лермантаў і Антон Чэхаў. 

Ні Янкі Куплы, ні Якуба Коласа, ні Максіма Багдановіча. Выглядае, што беларускасць пры лукашэнкаўскім рэжыме ператварылася ў фармальнасць пры поўным пагружэнні ў культуру і наратывы «рускага свету».

Беларусы раней рабілі з дапамогай нейрасетак партрэты заснавальнікаў БНР, дамалёўвалі фотаздымкі з вядомымі дзеячамі, ажыўлялі Кастуся Каліноўскага і генерыравалі ілюстрацыі да твораў беларускіх пісьменнікаў. Але ўсе гэтыя эксперыменты застаюцца быццам па-за ўвагай дзяржаўных медыя.

Адна з відавочных прычын такой сітуацыі — няспынныя рэпрэсіі ў краіне, калі «экстрэмісцкімі матэрыяламі» цяпер прызнанае ўсё беларускамоўнае, ад незалежных СМІ да твораў пісьменнікаў XIX стагоддзя. У такіх умовах, не маючы ўласных сіл і здольнасцей ствараць унікальны кантэнт, дзяржаўныя медыя звяртаюцца да расійскай альтэрнатывы, за якую дакладна не пакараюць.

Чытайце таксама:

«Бабулька-сімпапулька». Гомельскія прапагандысты скаардынавалі ботаў, каб даказаць рэальнасць кіберпенсіянеркі

Як нейрасетка бачыць заснавальнікаў БНР? ФОТЫ

Мінскі аэрапорт на фоне санкцый кінуўся ў фантазіі: абяцаюць рэканструкцыю згодна з праектам нейрасеткі

Ф. Раўбіч