Унук падазраецца ў забойстве дзеда і бабулі

07.12.2009 / 12:46

У вёсцы Вішні Касцюковіцкага раёна (Магілёўская вобласць) зніклі муж і жонка 1933 і 1936 гадоў нараджэння.

Міліцыя ў ходзе пашуковых мерапрыемстваў знайшла іх целы з чэрапна‑мазгавымі траўмамі. Пенсіянераў закапалі на прысядзібным участку.

Папярэдне ўстаноўлена, што забойства здзейсніў 23‑гадовы ўнук пенсіянераў, непрацуючы жыхар вёскі Машавое.

Малады чалавек зайшоў да іх у хату, стаў патрабаваць грошы. Атрымаўшы адмову, ён забіў сякерай сваіх сваякоў,

пасля чаго скраў 40 тыс. рублёў і закапаў целы.