У Гомелі стварылі першую ў Беларусі аўтаматызаваную аптэку
Спецыялісты кампаніі «Ідэйробатыкс» — рэзідэнта Гомельскага тэхнапарка «Карал» — распрацавалі першую ў Беларусі аптэку з робатам-фармацэўтам, паведаміў старшыня Гомельскага гарвыканкама Уладзімір Прывалаў у сваім тэлеграм-канале.
29.08.2023 / 15:59
«Гомельскія праграмісты і інжынеры сталі першаадкрывальнікамі ў гэтым сегменце на тэрыторыі не толькі Рэспублікі Беларусь, але і іншых краін, — напісаў Прывалаў. — Сярод безумоўных бонусаў аўтаматызаванай аптэкі: кругласутачная даступнасць лекаў, анлайн-кансультацыя з фармацэўтам, зніжэнне адпускнога кошту медпрэпаратаў».
Па словах дырэктара кампаніі і кіраўніка праекта Дзмітрыя Юдзіна, гэты прадукт «сапраўды важны, паколькі падобныя сэрвісы будуць запатрабаваныя не толькі ў горадзе, але і ў сельскай мясцовасці».
Аптэка ўяўляе сабой закрыты куб, усярэдзіне якога размешчаныя стэлажы з лекавымі сродкамі. Сярод іх перасоўваецца робат, які дастае патрэбны прэпарат і перадае ў акенца пакупніку.
Чытайце таксама:
Дзе ў Мінску можна здаць лекі са скончаным тэрмінам прыдатнасці
Аўстралія першай легалізавала медыцынскае выкарыстанне экстазі і галюцынагенных грыбоў