Прызналі палітвязнямі яшчэ 17 чалавек

Праваабаронцы з «Вясны» 29 жніўня аб'явілі аб прызнанні палітычнымі зняволенымі яшчэ сямнаццаці чалавек. Агульная колькасць палітвязняў у Беларусі цяпер складае 1496 чалавек.

29.08.2023 / 19:52

Імёны новых палітвязняў — Барыс Вітко, Міхаіл Літвак, Сяргей Адаська, Алег Пракапчук, Валерый Хаменка, Аляксей Харсееў, Юлія Колас, Ягор Жукаў, Аляксандр Пабяржын, Яўген Холадаў, Андрэй Халупка, Сяргей Корсак, Аляксандр Бірэта, Аляксандр Кулікоў, Сяргей Сафронаў, Валерый Кранцэвіч, Аляксей Афанасьеў.

Хто гэтыя людзі і чаму праваабаронцы лічаць іх справы палітычна матываванымі, можна даведацца па спасылцы

Паводле праваабаронцаў, цяпер у Беларусі 1496 палітвязняў. Апошнім часам агульны рост іх колькасці не вельмі вялікі, і нават адзначаецца пэўнае зніжэнне (раней ужо некалькі разоў колькасць прызнаных палітвязнямі перасягала 1500 чалавек). Але гэта не таму, што рэпрэсіі ў Беларусі меншаюць, — проста паралельна з новымі выпадкамі зняволення па крымінальных справах ідзе працэс вызвалення тых асуджаных, хто цалкам адбыў свой тэрмін. Таксама суды некаторым прысуджаюць «хатнюю хімію», пасля чаго чалавек выходзіць з-за турэмных сцен, таму больш не лічыцца вязнем.

Варта таксама ўлічваць, што ў статыстыку ўваходзяць далёка не ўсе, хто знаходзіцца ў зняволенні з палітычных прычын, рэальная колькасць беларускіх палітвязняў нашмат большая. Пра вельмі многіх праваабаронцам проста нічога не вядома.

Спіс усіх людзей, афіцыйна прызнаных палітвязнямі ў Беларусі, глядзіце тут.

Чытайце таксама:

Палітвязню Андрэю Сачэўку змянілі меру пакарання. Замест калоніі яго адправілі ў турму

У Гродне яшчэ адно затрыманне за «распаўсюд экстрэмізму»

Шматдзетнага бацьку затрымалі за татуіроўку з «Пагоняй» на назе па даносе суседа

Nashaniva.com