Міжнародная федэрацыя бадмінтона дапусціла беларусаў да спаборніцтваў у нейтральным статусе

Міжнародная федэрацыя бадмінтона (BWF) дазволіла спартсменам з Беларусі і Расіі ўдзельнічаць у спаборніцтвах пад сваёй эгідай. Беларусы і расіяне змогуць гуляць як індывідуальныя спартсмены ў нейтральным статусе. Рашэнне было прынята 29 жніўня.

29.08.2023 / 20:49

Фота ілюстрацыйнае

Для адбору гульцоў створаць спецыяльную камісію, якая будзе праводзіць праверку і сачыць, каб дапушчаныя да спаборніцтваў спартсмены выконвалі ўмовы.

«Мы лічым, што рашэнне адмяніць прыпыненне ўдзелу расійскіх і беларускіх спартсменаў, якія адпавядаюць крытэрыям удзелу ў якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў, з'яўляецца пазітыўным крокам наперад у рамках нашых намаганняў па ўмацаванні міру і салідарнасці», — заявіў прэзідэнт BWF Пол-Эрык Хоер.

Чытайце таксама:

Самы папулярны блогер усяго ютуба зладзіў уласныя «алімпійскія гульні» і трапіў у скандал праз карту з Крымам у складзе Расіі і не толькі

Міжнародная федэрацыя фехтавання прыпыніла дыскваліфікацыю ўкраінскай спартсменкі за адмову паціскаць руку расіянцы

Рашэнне аб удзеле беларусаў у Алімпіядзе-2024 не будзе прынята восенню — МАК

Украіна больш не будзе байкатаваць міжнародныя спаборніцтвы, калі беларусы і расіяне будуць на іх у нейтральным статусе

Nashaniva.com