КДБ вёў «агентурныя гульні» з удзелам Паротнікава пасля таго, як «Наша Ніва» паведаміла пра яго затрыманне

Як вынікае з фільма АНТ пра аналітыка Андрэя Паротнікава, пасля таго, як яго затрымалі, яго выкарыстоўвалі, каб даведацца пра шляхі эвакуацыі беларусаў. Але ёсць нюанс.

30.08.2023 / 00:27

Андрэй Паротнікаў у машыне з сілавікамі падчас аперацыі КДБ. Скрын відэа АНТ

Невядома дакладна, калі тая «агентурная гульня» пачалася. Але на некаторых кадрах з перапіскай, што паказваюць у сюжэце, можна заўважыць дату. Так, чалавеку са службы эвакуацыі Паротнікаў пісаў 1 красавіка.

Скрын відэа АНТ

Яшчэ ў адным дыялогу бачна дата 30 сакавіка 2023-га.

Скрын відэа АНТ

Пры гэтым навіна пра магчымае затрыманне Паротнікава (пра гэта тады стала вядома з адной крыніцы) выйшла на «Нашай Ніве» 21 сакавіка 2023 года.

Скрын відэа АНТ

Тыя, каму Паротнікаў званіў ці пісаў з просьбай дапамагчы з эвакуацыяй, маглі ўжо быць у курсе, што ён арыштаваны.

Андрэй Стрыжак, прынамсі, пасля выхаду фільма на АНТ заявіў у фэйсбуку, што ведаў пра затрыманне аналітыка на момант, калі той звязваўся з ім.

Мяркуючы з фільма, тыя, хто мог дапамагчы Паротнікаву з эвакуацыяй, не асабліва яму давяралі. Застаецца незразумелым, ці ў выніку «агентурнай гульні» з Паротнікавым КДБ некага яшчэ затрымаў. 

Чытайце таксама:

Прапаганда выпусціла фільм пра аналітыка Андрэя Паротнікава і паказала, як запісвалі размовы з яго тэлефона

Nashaniva.com