У Оршы п'яны імяніннік пашкодзіў два аўтамабілі і ўрэзаўся ў дом

Здарэнне адбылося а 18-й гадзіне ў панядзелак у мікрараёне «Чаромушкі».

30.08.2023 / 09:29

orshanka.by

У міліцыю патэлефанавалі і расказалі, што кіроўца, едучы па двары, пашкодзіў два аўтамабілі, пасля чаго заехаў у падвал жылога дома № 43 па вул. Міра, паведамляе «Аршанская газета». 

Яшчэ да прыезду супрацоўнікаў ДАІ відавочцы здарэння затрымалі кіроўцу. Па знешніх прыкметах мужчына знаходзіўся ў стане моцнага алкагольнага ап'янення. Затым медыцынскі агляд паказаў наяўнасць алкаголю: 3,5 праміле.

Мужчына растлумачыў, што адзначаў народзіны і ехаў да сяброў для працягу святкавання. У аварыі ніхто не пацярпеў, аўтамабіль дастаўлены на штрафстаянку.

Чытайце таксама:

Машына ўляцела ў іншую на сустрэчцы — адна жанчына загінула, чацвёра людзей у бальніцы

У Барысаве вайсковы грузавік збіў дзіця на пешаходным пераходзе

У Брэсце маршрутка з людзьмі ўрэзалася ў легкавік

Nashaniva.com