Сённяшні авіярэйс Мінск — Пскоў скасаваны. Ён толькі месяц таму з'явіўся ў раскладзе
Авіярэйс Мінск — Пскоў, які быў уведзены толькі 19 ліпеня, сёння скасаваны. Аэрапорт Пскова, на які ноччу была здзейсненая буйная атака беспілотнікамі, закрыты.
30.08.2023 / 12:12
Пасля ўвядзення санкцый на беларускую авіягаліну ў сувязі з прымусовай пасадкай самалёта з Раманам Пратасевічам і з саўдзелам у развязванні вайны беларускі бок шукае розныя магчымасці развіваць бізнэс. Лукашэнка наведваў аэрапорт Мінск з патрабаваннем рабіць гэта, нягледзячы на санкцыі.
19 ліпеня быў адкрыты рэйс Мінск — Пскоў. Рэйсы планаваліся ў серады і суботы.
Беларускае тэлебачанне зрабіла з гэтай нагоды пафасны сюжэт.
«Беларускі борт стаў для Пскоўскага міжнароднага аэрапорта першым замежным за апошнія гадоў дзесяць», — казала СТБ.
Сёння на табло — скасаванне рэйса.
Учора на аэрапорт Пскова была здзейсненая буйная атака беспілотнікамі, пашкоджаныя і знішчаныя не менш за 4 самалёты. Паводле папярэдняй інфармацыі, аэрапорт будзе закрыты да канца верасня.
Чытайце таксама:
«Час лятаць на сваіх». Пархомчык заявіў, што Беларусь рыхтуецца выпускаць свае самалёты
«Белавія» прыпыняе аказанне шэрага паслуг
На борце аднаго з самалётаў «Белавія» адбылася разгерметызацыя