Да магілы Яўгена Прыгожына ў Пецярбургу пачалі пускаць наведвальнікаў

Раніцай 30 жніўня ахвотных развітацца з загінулым у выніку крушэння самалёта 23 жніўня Яўгенам Прыгожыным сталі пускаць да яго магілы на Парахаўскіх могілках. Там заснавальніка ПВК «Вагнер» пахавалі напярэдадні ў «закрытым фармаце».

30.08.2023 / 12:46

Фота: Бумага

На могілках развесілі стрэлкі-паказальнікі, якія вядуць да магілы. Па даных «ратонды», раніцай магілу наведалі жонка і дачка Прыгожына, піша тэлеканал «Дождь».

Побач з магілай стаяць дзясяткі вянкоў, кожны з якіх — ад сваякоў і «баявых таварышаў» Прыгожына. Пры гэтым вянкоў ад дзяржаўных ведамстваў і афіцыйных асоб няма.

Адна з наведвальніц могілак распавяла «Фантанцы», што яе сын працаваў у рэстаране Прыгожына, а цяпер ён мабілізаваны, але ў баявых дзеяннях не ўдзельнічае. Са слоў жанчыны, яна чакала сустрэць на могілках натоўп і здзівілася, што «народу мала».

Мужчына, які адным з першых усклаў кветкі на магілу, назваў гібель Прыгожына «кашмарам».

Фота: Бумага

«У кожнага ў сэрцы цяпер боль, смутак, бо такіх патрыётаў, людзей, якія рэальна любяць сваю радзіму і робяць для яе нешта, для нашай вялікай краіны, для Расіі — адзінкі», — сказаў ён «Фантанцы».

Фота: Бумага

Чытайце таксама:

Прыгожына пахавалі ў Санкт-Пецярбургу на падкрэслена непрэстыжных могілках

Расія адмовілася ад міжнароднага ўдзелу і міжнародных правіл у расследаванні катастрофы самалёта Прыгожына

«Адзінае пытанне, ці сапраўды Шайгу такі тупы». Вайсковы эксперт назваў сваю версію катастрофы самалёта Прыгожына

СК Расіі пацвердзіў гібель Яўгена Прыгожына

Лукашэнка: Я і не павінен гарантаваць бяспеку Прыгожына. А вагнераўцы «нікуды не бягуць»

Nashaniva.com