У Слаўгарадскім раёне ад укусу гадзюкі памёр 66-гадовы мужчына
Пенсіянер басанож ішоў у лазню, па дарозе яго за ступню ўкусіла гадзюка. Ён не надаў гэтаму значэння, але праз пару дзён яму стала дрэнна, аднак і тады, калі прыехала хуткая, ён прамаўчаў пра ўкус.
30.08.2023 / 13:46
Скрыншот відэа СК
66-гадовы жыхар Магілёва прыехаў на лецішча ў вёску Любаны разам з сынам. Днём 20 жніўня мужчыны растапілі лазню, дзе планавалі вечарам адпачыць, паведамляе СК.
Пенсіянер басанож ішоў у лазню, дзе па дарозе яго за ступню ўкусіла змяя. Першапачаткова ён не надаў гэтаму значэння, але праз пару дзён яму стала дрэнна.
Сын выклікаў хуткую, але бацька адмовіўся ехаць у бальніцу, пры гэтым прамаўчаўшы пра ўкус. З кожным днём яму станавілася ўсё горш і праз тыдзень мужчына прызнаўся медыкам, што яго ўкусіла змяя. Пенсіянера тэрмінова шпіталізавалі ў рэанімацыйнае аддзяленне, але, нягледзячы на намаганні дактароў, выратаваць мужчыну не ўдалося.
Як мяркуецца, пенсіянер загінуў ад укусу гадзюкі.
Чытайце таксама:
У Талачынскім раёне жанчыну да смерці закусалі восы
У Віцебскім раёне сотні шэршняў атакавалі людзей на турбазе, аднаго чалавека ледзь адратавалі