У Гродне затрымалі «за палітыку» былую супрацоўніцу камітэта судовых экспертыз — падпалкоўніцу юстыцыі
У Гродне ўзялі пад варту падпалкоўніцу юстыцыі Юлію Колас. Яе абвінавачваюць у абразе прадстаўніка ўлады па арт. 369 КК. 29 жніўня гродзенку прызналі палітвязняволенай, піша Hrodna.life.
30.08.2023 / 18:01
Юлія Колас. Фота: sudexpert.gov.by
Юлія Леанідаўна Колас была начальніцай аддзела крыміналістычных улікаў Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз, падпалкоўніца юстыцыі. Ёй 50 гадоў. У Колас двое сыноў, адзін з іх непаўналетні.
Па інфармацыі ад нашых чытачоў, жанчына на момант затрымання ўжо выйшла на пенсію.
Затрымалі Юлію Колас 11 жніўня 2023 года. Яна знаходзіцца ў турме № 1 Гродна.
Чытайце таксама:
Затрымалі беларуску, якая прыляцела ў Мінск з Італіі да сваякоў
Вярхоўны суд пакінуў без зменаў прысуд журналісту Яўгену Меркісу
Паліна Шарэнда-Панасюк спыніла галадоўку. Яе патрабаванні выканалі