У авіякатастрофе двух верталётаў у Данецкай вобласці загінулі 6 украінскіх пілотаў

У аўторак, 29 жніўня, у Данецкай вобласці пры невядомых абставінах упалі два верталёты ўкраінскай вайсковай авіяцыі. Экіпажы загінулі, адносна гэтага распачатая крымінальная справа, паведамляе «Украінская праўда» на падставе сведчання крыніц з сілавых структур.

30.08.2023 / 22:08

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Мілітарний

29 жніўня ў Краматорскім раёне Данецкай вобласці адбылося падзенне вайсковых верталётаў Мі-8, лятальныя апараты цалкам знішчаныя. Паводле звестак крыніц «Украінскай праўды», на месцы знайшлі целы шасці загінулых вайскоўцаў.

Расследаваннем інцыдэнту займаецца Дзяржаўнае бюро расследаванняў Украіны, крымінальная справа заведзеная па арт. 416 Крымінальнага кодэкса Украіны «Парушэнне правіл палётаў або падрыхтоўкі да іх».

Прадстаўнік 18-й асобнай брыгады армейскай авіяцыі імя Ігара Сікорскага Яўген Ракіта у каментары выданню «Суспільне» нічога не сказаў пра абставіны гібелі пілотаў, зазначыў толькі, што яны мелі афіцэрскія званні. Адзін з іх родам з Палтаўскай вобласці, астатнія — з іншых рэгіёнаў Украіны. 

Чытайце таксама:

У Чалябінскай вобласці пацярпеў крушэнне верталёт Мі-8, які належаў ФСБ Расіі

У сеціве з'явіліся фатаграфіі расійскага верталёта, які прызямліўся на ўкраінскай авіябазе

Кірыла Буданаў расказаў, як украінскай разведцы ўдалося завабіць расійскага пілота верталёта Мі-8 разам з тэхнікай ва Украіну

Разведка выманіла ва Украіну расійскі верталёт Мі-8 з каштоўным грузам

Nashaniva.com