З-за навальніцы ў Мінскай вобласці ўзніклі праблемы з электрычнасцю
«У сувязі з інтэнсіўнай навальнічнай актыўнасцю зафіксаваныя перабоі і адключэнні электразабеспячэння на тэрыторыі ўсёй Мінскай вобласці», — з'явілася паведамленне ў тэлеграм-канале «Мінскэнерга».
30.08.2023 / 22:57
Найбольш пацярпелымі з-за непагадзі раёнамі назвалі Барысаўскі, Слуцкі і Маладзечанскі.
Станам на 21:30 без святла засталіся спажыўцы больш за 200 населеных пунктаў. «Для ліквідацыі пашкоджанняў задзейнічаюць 62 брыгады і 73 адзінкі тэхнікі», — пішацца ў паведамленні.
Увечары 30 жніўня, як і папярэджвалі сіноптыкі, Мінск і іншыя гарады Беларусі накрыў дождж, які суправаджаецца моцнымі парывамі ветру разам з навальніцай.
Чытайце таксама:
На апошні дзень лета прагназуюць залевы, навальніцы, град