«Усё ў парадку». Прыгожын і пасля смерці працягвае містыфікаваць — з’явілася відэа з ім
У звязаным з Яўгенам Прыгожыным канале Grey Zone зʼявілася відэа з былым лідарам ПВК «Вагнер».
31.08.2023 / 08:51
Прыгожын паведамляе, што відэа запісана ў выхадныя дні ў другой палове жніўня.
«Для аматараў абмеркавання маёй ліквідацыі, інтымнага жыцця, заробкаў, яшчэ чаго-небудзь — усё ў парадку», — кажа ён. Відэа апублікавана без каментароў.
Самалёт, паводле афіцыйнай версіі, з Яўгенам Прыгожыным на борце разбіўся 23 жніўня.
Адны з «выхадных дзён другой паловы жніўня» былі да крушэння самалёта Прыгожына — 19 і 20 жніўня. Перад прылётам у Расію ён сапраўды быў у Афрыцы.
Усяго ў авіякатастрофе над Валдаем загінулі 10 чалавек.
29 жніўня Прыгожына пахавалі ў Санкт-Пецярбургу на падкрэслена непрэстыжных могілках. Ні Пуціна, ні іншых прадстаўнікоў расійскай палітычнай эліты на пахаванні не было. Само пахаванне прайшло таемна.
Чытайце таксама:
Лукашэнка: Я і не павінен гарантаваць бяспеку Прыгожына. А вагнераўцы «нікуды не бягуць»