Даляр у апошні дзень лета падаражэў на паўтары капейкі

Усе чатыры асноўныя валюты сёння выраслі.

31.08.2023 / 10:32

Фота: «Наша Ніва»

На таргах 31 жніўня даляр вырас на 1,56 капейкі да 3,2291 беларускага рубля.

Еўра вырас на капейку і каштуе роўна тры з паловай рублі.

Расійскі рубель таксама падаражэў на 0,11 капейкі да 3,3509 за 100 адзінак.

Кітайскі юань вырас на 2,52 капейкі да 4,4243 за 10 адзінак.

Падчас жнівеньскага росту найдаражэй даляр каштаваў на таргах 14 жніўня, у той дзень ён вырас на 6 капеек і дабраўся да 3,2651 рубля, аднак потым пачалося зніжэнне. 18 жніўня ён каштаваў 3,1290.

На пачатку года курсы былі наступныя: даляр — 2,7364, еўра — 2,9073, расійскі рубель — 3,7835 за 100 адзінак, юань — 3,8617.

А найдаражэй даляр і еўра каштавалі на таргах 15 сакавіка 2022 года — 3,3195 і 3,6670 беларускага рубля адпаведна.

Nashaniva.com