Асудзілі на два гады калоніі мужчыну, якому на пратэстах у 2020-м міліцыянты рассеклі галаву дручком
У судзе Жлобінскага раёна 16 лютага 2023 года асудзілі Кірылу Камарова паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Святлана Андрэева прызначыла Кірылу два гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».
31.08.2023 / 16:58
Кірылу Камарова затрымалі ў канцы снежня 2022 года падчас хапуну ў Жлобіне. Разам з ім тады затрымалі не менш за пяць чалавек.
Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. «Сумесна з іншымі людзьмі стаяў у счэпцы, пляскаў у далоні, гучна крычаў, выкрыкваў розныя лозунгі», — паведамляецца ў судовай пастанове.
На мітынгу міліцыянты адціснулі Кірылу металічным шчытом і рассеклі да крыві галаву гумовым дручком.
Камароў цалкам прызнаў віну і «раскаяўся» ў здзейсненым.
У Кірылы сярэдне-спецыяльная адукацыя, ён мае на ўтрыманні непаўналетняе дзіця.
Чытайце таксама:
ГУБАЗіК затрымаў хлопца, які сам прыйшоў даць справаздачу аб пераробленай «няправільнай» татуіроўцы