У 109 населеных пунктах застаюцца перабоі з электрычнасцю з-за непагадзі

Перабоі з электрычнасцю ў выніку непагадзі па стане на 17:00 назіраюцца ў 109 населеных пунктах Беларусі. Пераважна гаворка ідзе пра раёны ў Гродзенскай і Віцебскай абласцях. На працягу дня электразабеспячэнне было адноўлена ў 444 населеных пунктах.

31.08.2023 / 18:48

Фота: t.me/Minenergo_by

Навальніцы са шквалістым ветрам і ліўнямі, месцамі з градам, праходзяць сёння на большай тэрыторыі краіны. Задзейнічана неабходная колькасць персаналу і тэхнікі для правядзення аднаўленчых работ у максімальна сціслыя тэрміны, інфармуе Мінэнерга.

Фота: t.me/Minenergo_by

«Энергазабеспячальныя арганізацыі вядуць пастаянны маніторынг сітуацыі, знаходзяцца ва ўзаемадзеянні з мясцовымі органамі ўлады, абласнымі падраздзяленнямі МНС, службамі Белгідрамета. Работы па ліквідацыі наступстваў непагадзі вядуцца бесперапынна. Іх абцяжарвае вялікая колькасць паваленых дрэў і галінак», — гаворыцца ў паведамленні ведамства. 

Фота: t.me/Minenergo_by

Чытайце таксама:

Выйшаў з аўто на дарогу. У Асіповіцкім раёне маланка забіла 25-гадовага хлопца

Непагадзь пакінула без электрычнасці больш за 1100 населеных пунктаў

З-за навальніцы ў Мінскай вобласці ўзніклі праблемы з электрычнасцю

Nashaniva.com